3rd truth

Ролевая гульня жывога дзеяння “1943”

pic

Ролевая гульня жывога дзеяння – гэта адмысловы метад арганізацыі адукацыйнага працэсу, калі удзельнікі цалкам, у тым ліку і эмацыйна, пагружаюцца у нейкія змадэляваныя абставіны. Падчас ролевых гульняў “1943”, якія адбываліся ў 2008-2009 гадах Беларусі рэканструявалася сітуацыя акупацыт невялікай вёскі на поўначы Беларусі. Удзельнікі гульні мелі магчымасць перажыць тры дні з тых гадоў у якасці мірнага жыхара, каталіка альбо праваслаўнага, жаўнера чырвонага партызанскага атрада альбо баявой адзінкі польскай Арміі Краёвай, паліцыянта альбо нямецкага салдата. За гэтыя тры дні маладыя людзі атрымлівалі той каштоўны вопыт, які яны ніколі не атрымалі б на занятках па гісторыі, альбо ў музеі. Адыграваючы ролю мірнага жыхара, які мусіць прыстасоўвацца да новых парадкаў, ваяра, які хаваецца ў лесе і турбуецца пра сваіх родных застаўшыхся ў вёсцы, нямецкага акупанта, які прыйшоў на чужую зямлю, удзельнікі гульні разумелі, што перажытыя імі тры дні непараўнальныя з некалькімі гадамі страху і бяды, якія перажылі іх дзяды і бабулі.


Прачытаць водгукі удзельнікаў магчыма тут.

Каб замовіць кнігу “Ролевыя гульні жывога дзеяння як метад грамадзянскай адукацыі” (на аснове вопыта гульні “1943”) - напішыце нам ліст на адрас post.mediastudio@gmail.com

Напісаць арганізатарам гульні можна на адрас larp1943@gmail.com

Фотаздымкі з гульні

pic pic pic pic pic pic pic pic pic pic pic pic pic pic