3rd truth

Фільм “Трэцяя праўда”

The 3rd truth

Героі фільма:
Камсюк Віктар, Камсюк Іван, Камсюк Гелена, Навіцкая Альфрэда, Каравацкая Ганна, Жукоўскі Уладзімір, Курбан Михал, Курбан Ганна, Курбан Галіна, Страх Амальян, Мурза Любоў, Пстыга Іван, Цяляк Надзея

Творчая група:
Каралевіч Аляксандр, Злобіна Ірына, Карцель Яся, Сырамалот Кацярына, Асаёнак Марыя, Цыбульскі Раман

Тэкставы рэдактар: Гарбінская Тэрэза

Мантаж: Скрыпка Антон

Музыка:
Алег Санін (Беларусь), Барыс Ковач (Славакія), Капэля "Вёска Варшава" (Польшча), Гурт "Госьцiца" (Беларусь)

Асабістая падзяка:
Жукоўскаму Аляксандру, Курбану Аляксандру, Скрыпка Алесі, Скрыпку Дзмітрыю, Скрыпка Марыі, Грынь Аўгініі

Прадзюсер: Уладзіслаў Вялічка

Аўтар і рэжысёр: Васіль Грынь

Фільм “Трэцяя праўда” – гэта спроба паглядзець на, здаецца б, добра знаёмую нам гісторыю з новай пазіцыі. Калі нам падаецца, што пра падзеі, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны, нам вядома амаль што ўсё, выпадкова становіцца зразумелым тое, што мы забываемся на лёсы канкрэтных людзей. Вельмі часта нашы веды пра іх абмяжоўваюцца толькі агульнымі лічбамі і статыстыкай, калі гэта не кранае сямейнай гісторыі.

Для стварэння гэтага фільма мы наведалі 12 вёсак і размаўлялі з 25 людзьмі, якія сталі героямі фільма. У іх расповедах – гісторыі іх жыцця і жыцця іх сем'яў, ашто апынуліся ў цэнтры разгортвання самай жахлівай трагедыі 20 стагоддзя. У іх расповедах намя чорна-белай праўды, якая прапагандавалася ў дзяржаўных ідэалогіях. У гэтых расповедах намя і “акопнай” праўды, гісторыі мужных учынкаў і гераічных смерцяў. Героі фільма распавядаюць пра сваё жыццё да вайны, аб тым, як рэзкія змены палітычных рэжымаў адлюстраваліся ў іх паўсядзённым жыціі, аб тым, як пачыналася вайна і як яна ва ўсёй сваёй жорсткасці і неадназначнасці змяніла іх жыціі назаўжды. У іх расповедах – іх асабістая праўда, пазбаўленная рамантыкі і гераізму. Гэта праўда – аснова для гуманістычнага стаўлення да гісторыі роднай краіны, позірку на беларускую гісторыю вачыма яе сведкаў, людзей, якія не зацікаўлены ў тым, каб гэта гісторыя мела адбітак нейкай ідэалогіі.

Ведаючы гэтую праўду, мы не адкрыем новыя старонкі гісторыі, але магчыма, што яна дапаможа нам ставіцца да гэтай гісторыі больш чалавечна, памятаючы не пра лічбы, але пра людзей.



Спампаваць інтэрв’ю з рэжысёрам фільма (100Mb, .avi)

Калі вы жадаеце замовіць фільм на DVD, пакінце сваю заяўку на post.mediastudio@gmail.com

Пры магчымасці, аўтары фільма могуць арганізаваць яго прэзентацыю і паказ. Прымаем прапановы на адрас postmediastudio@gmail.com

Фотаздымкі з экспедыцый

pic pic pic pic pic pic pic pic