3rd truth

Выстава арт-аб’ектаў

pic

15 лютага 2009 года ў Міжнародным Адукацыйным Цэнтры імя Йоханэса Рау (ІВВ) адбылася выстава арт-аб’ектаў удзельнікаў асветніцкай праграмы “Трэцяя праўда”. У сваіх працах маладыя людзі спрабавалі ўвасобіць перажыты імі вопыт эмацыйнага перажывання тэмы Другой сусветнай вайны на Беларусі. Арт-аб’ект – гэта спецыфічны спосаб увасаблення сваіх пачуццяў і перакананняў, спосаб індывідуальнай творчасці.


Аўтарамі арт-аб´ектаў, чые творы былі выстаўленыя на выставе “Трэцяя праўда”, былі:
Марыя Асаёнак
Тацяна Смаляк
Яся Картэль
Алёна Путрэнка

Спецыяльны госць – мастак Сяргей Шыла
Кіраўнік выставы: Натялля Краўцова

Выставу за адзін дзень наведала больш за 50 маладых людзей. Гэтая падзея стала чарговай нагодай для размоваў пра беларускую гісторыю Другой сусветнай вайны, пра тое, як можна вучыцца праз гісторыю і пра тое, як працаваць з ёй.

Каб звязацца з арганізатарамі выставы арт-аб’ектаў, пішыце на адрас post.mediastudio@gmail.com.